Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Мастакі

Мікалай Сцяпанавіч Цыцкоўскі (псеўданім Цыкоўскі) нарадзіўся 27 лістапада 1894 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рыбака. Бацька заахвочваў захапленне сына маляваннем. У 1910–1914 гг. Мікалай вучыўся ў Віленскай малявальнай школе. У 1914–1918 гг. вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні жывапісу ў А. І. Штурмана, І. С. Гарушкіна-Саракапудава і М. Ф. Пятрова.

Дзмітрый Сямёнавіч Стэлецкі нарадзіўся 13 студзеня 1875 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька Сямён Васільевіч Стэлецкі (1845–1903) закончыў інжынерную ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, служыў інжынер-капітанам у Брэст-Літоўскай крэпасці. Маці Кацярына Георгіеўна памерла ў 1877 г., пахавана на Трышынскіх могілках г. Брэста, пакінула двух малых дзяцей.

Якаў Балглей нарадзіўся 7 сакавіка 1891 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў вялікай яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў равінам. Якаў вучыўся ў рэлігійнай яўрэйскай школе, у брэсцкай гімназіі. Яму хацелася атрымаць ад жыцця болей, чым мог даць правінцыйны горад, таму паехаў у сталіцу. Некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецябургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай школы малявання.

Леанід Мікалаевіч Тарабука нарадзіўся 20 ліпеня 1955 г. у г. Віцебску. Адслужыў у Савецкай арміі, у 1976–1983 гг. вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. З 1983 г. працаваў у Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрнях, Віцебскім камбінаце «Мастацва», майстрам вытворчага навучання ў ПТВ № 147. У 1997–2011 гг. — старшы выкладчык, дацэнт кафедры дызайна ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Марыя Мікалаеўна Кулецкая (Клімашэвіч) нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у в. Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння мясцовай школы вучылася ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы, дзе стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). Працавала мастаком-афарміцелем. У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.

Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.

Мікалай Рыгоравіч Казлоўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 г. у г. Пінску. Яго бацька, Рыгор Іванавіч Казлоўскі, «за польскім часам» працаваў вартаўніком на лесапілцы, ахоўваў панскі лес на Міхайлаўскім возеры. Дзяцінства Мікалая прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення. Закончыў сярэднюю школу № 3. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў, а потым у Доме народнай творчасці.

Мікалай Сцяпанавіч Налівайка нарадзіўся 27 кастрычніка 1940 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыпала на цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады. Любіў ляпіць з гліны, разглядваць карцінкі ў падручніках, маляваць алоўкам ілюстрацыі да прачытанага. Памятаў усё жыццё свой першы аловак — такая радасць была ад гэтай малой рэчы. Ніякіх мастацкіх часопісаў, кніг-альбомаў у вёсцы не было, а тым болей не здарылася наведванняў музеяў і выстаў.

Аляксандр Іванавіч Кожын нарадзіўся ў 1922 г. у Арлоўскай вобласці. Вучыўся ў мастацкім вучылішчы, якое закончыў у 1941 г. Напачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную армію. Прайшоў усю вайну ў пяхоце, быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталях. Узнагароджаны медалямі.

Сяргей Фёдаравіч Жылевіч нарадзіўся 18 ліпеня 1959 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. Школьнікам хадзіў у Дом піянераў, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992). Першая персанальная выстава адбылася ў Пінскім краязнаўчым музеі ў 1977 г. (у 17 гадоў!).

Старонка 1 з 17